Падчас сустрэчы з прадпрымальнікамі ў Падкарпацкім навуковым цэнтры «Лукасевіч» у Ясёнцы каля Жэшава прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падкрэсліў, што важна інвеставаць у навуку.
- Я лічу, што мы, як краіна, зможам усё больш і больш укладваць у навуку, таму што гэта важна і неабходна. Спадзяваюся, што сітуацыя ў свеце хутка супакоіцца і тыя грошы, якія мы сёння павінны накіроўваць на мадэрнізацыю арміі - неймаверна вялікія грошы - мы зможам выдаткаваць, прынамсі вялікую частку, на развіццё польскай навукі, каб даць дадатковы магутны імпульс развіццю эканомікі.
Прэзідэнт дадаў, што для інвестыцый у навуку акрамя грошай патрэбна таксама вера ў патэнцыял польскіх навукоўцаў. Насамрэч, польская навука мае вялікі патэнцыя, а польскія навукоўцы належаць да інтэлектуальнай эліты, сказаў Анджэй Дуда.
ПР/юл